Лукашэнка папросіць грошы, але ці зможа нешта прапанаваць узамен


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Сочы. Цягам апошняга месяцу гэта ўжо другая сустрэча. І гэты факт сведчыць, што насамрэч у стасунках сур’ёзныя праблемы і напружанасць. І відавочна, што гэтыя праблемы не былі вырашаныя падчас папярэдняй сустрэчы.

Палітолаг Павал Усаў звяртае ўвагу, што Лукашэнка жадае атрымаць дадатковыя датацыі. Вядзецца абмеркаванне коштаў на нафту, на газ, а таксама пытанні мытаў, бо Крэмль жадае, каб мыты на нафту вярталіся ў Расею.

Але ў абмен на гэта ў Лукашэнкі фактычна няма чаго прапанаваць. Беларусь вычарпала практычна ўсё, што мела, таму гэта развязвае рукі Крамлю. Пуцін цяпер можа ставіць канкрэтныя пытанні. Адно з такіх пытанняў – вайсковая база. І наагул відавочна, што Расея змяніла падыход да Беларусі.

Працяг размовы – у Гарачым каментары

 

Фота: REUTERS / Grigory Dukor / FORUM