Суб'ектыў Лукашэнка пафарбаваў вусы. NEXTA на «Белсаце»


Усіх у кірзачы

Беларусы робяцца здаравейшыя! Вядома, ня нашая супермедыцына вылечыла ўсе хваробы, а проста нездаровых мужчынаў будуць лічыць здаровымі… каб яны ў любым стане, нават хворым, змаглі аддаць свой доўг дзяржаве.

Тыя, што праз стан здароўя ўчора не павінныя былі служыць, заўтра будуць абавязаныя.

Беларускі стабільняк

Амаль чвэрць стагоддзя Лукашэнка абяцае і будуе стабільнасць. Можа, ужо і пабудаваў?

Жыхары Менску:

«Няма ў нас стабільнасці» – «Чаму?» – «Таму што кіраўніцтва такое».

«У нас няма стабільнасці: кошты растуць, нічога добрага ў нас няма».

«У нас стабільна адсутнічаюць выбары».

«У нас паціху стабільна толькі кошты растуць».

«У нас стабільна расце інфляцыя, а за інфляцыяй – кошты. Натуральна, ніякай стабільнасці ў гэтай краіне няма».

Стабільна і разам з тым нестабільна ў нас і з заробкамі: стабільна абяцаюць па 500 і нестабільна сярэднестатыстычны беларус іх атрымлівае.

У снежні нібы атрымалі запаветны лік, а ўжо ў студзені сярэднія заробкі рухнулі амаль ва ўсіх галінах.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары