Каго Лукашэнка патаемна наведвае ў вёсцы? І ці знайшлі там COVID-19? Сатырычнае шоу


Апошнія прадпрымальнікі, якім Лукашэнка калісьці збіраўся паціснуць руку, падобна, вернуцца ў вёску. Бо ідэя зноў саджаць бульбу больш не выглядае смешнай.

У новым выданні «Хай так TV» гучыць трагікамічны спеў пра смерць дробнага бізнесу, абмяркоўваюцца акалічнасці існавання падчас каронавірусу, а для кансультацыі запрошаны адзін з першых беларускіх даўншыфцераў.

  • Ці гатовыя гарадскія да пераезду ў вёску?
  • «Ты ж мая аддушына!». Каго таемна наведвае Лукашэнка?
  • Каму ў Беларусі зрабілася лягчэй ад каронавірусу?
  • Вясковы баявік «Бізнес памёр».
  • Аб’ехаў увесь свет і пасяліўся ў вёсцы: госць перадачы Верасень.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.