Лукашэнка ляціць у Пекін. Навошта?


Пераносімся ў Кітай, які дае Беларусі крэдыт у 100 мільёнаў еўраў на развіццё эканомікі. А Лукашэнка ляціць у Паднябесную на форум «Адзін пояс – адзін шлях». Бакі плануюць падпісаць больш за 20 розных дакументаў. Як сёння выглядаюць дачыненні на лініі Менск – Пекін, і ці праўда, што Лукашэнка плануе сустрэцца на палях саміту з Уладзімірам Пуціным, каб абмеркаваць амбасадара Міхаіла Бабіча?

Размаўляем з эканамістам Львом Марголіным:

«Самым добрым для Беларусі было б атрыманне кітайскіх інвестыцыяў у перадавых галінах эканомікі, а такія ў Кітаі ёсць. Кітай зараз гэта не толькі экспарцёр гатовай прадукцыі, адзення, абутку. Там вельмі добра развітыя галіны машынабудавання, радыёпрамысловасці. І калі хаця б дзясятак такіх праектаў, як гэтыя «Джылі» – вытворчасць легкавых аўтамабіляў – то гэта было б вельмі выгадна і для Беларусі, і для Кітая.

Але ў Кітаі ёсць вельмі шмат ахвочых атрымаць такія інвестыцыі, таму яны выбіраюць, хто прапануе больш годныя ўмовы. Можа, сярод гэтых 20 пагадненняў, якія спрабуе падпісаць Лукашэнка, будзе новы завод, але часцей за ўсё гэтыя пагадненні абмяжоўваюцца пратаколамі аб намерах, і да канкрэтных справаў даходзіць не заўсёды…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Дык навошта Аляксандр Лукашэнка едзе ў Кітай, і якой мусіць быць супраца паміж Менскам і Пекінам? Жыхары Магілёву дзеляцца меркаваннем.

belsat.eu