Размова Лукашэнка лічыць сябе адзіным гарантам незалежнасці


Перадаванне клопату пра будучыню краіны ў адны рукі ніколі не прывядзе ні да чаго добрага. Аб гэтым разважае госць «Размовы» Віталя Цыганкова – выкладчык, пісьменнік, былы дэпутат Вярхоўнага Савету ХІІ склікання Лявон Баршчэўскі.

«Больш небяспечнае само стаўленне кіраўніка дзяржавы, які сказаў: «Я адзіны тут гарант незалежнасці». Але, прабачце, мы ўсе жывыя людзі, кожнага з нас можа схапіць інсульт, інфаркт і мы можам быць недзеяздольнымі, а то і сысці з гэтага свету ў любы дзень. Адказны чалавек можа так сказаць – што на ім адным трымаецца ўся незалежнасць? Адказны чалавек гэтак не скажа», – упэўнены Лявон Баршчэўскі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Глядзі таксама
Каментары