Лукашэнка – Кадыраў: як даіць Крэмль і заставацца пры ўладзе


Расейскія войскі з Беларусі зʼедуць – а іх заменіць кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, які валодае фактычна прыватнай арміяй.

«У нас ужо жартуюць, што Лукашэнка і Кадыраў правядуць сустрэчу-практыкум, як даіць Крэмль і заставацца пры ўладзе», – адзначыў Квяткоўскі ў «Размове дня» з Усеваладам Сцебуракі.

«Трывожнасць, алармізм, які быў шмат у каго перад вучэннямі “Захад-2017”, пасля сыходу расейскіх войскаў з Беларусі не знікне. Будуць хадзіць шукаць схроны па лясах ці нешта такое… Бо няма належных камунікацыяў паміж уладнымі, канкрэтна ваеннымі, структурамі і насельніцтвам. Асадачак, недавер вісіць і будзе вісець», – мяркуе публіцыст Севярын Квяткоўскі.

Падрабязней пра гэта, пра спробы беларускіх уладаў вырашыць праблему «дармаедаў» праз палёгкі ў прадпрымальніцкай дзейнасці, прычыны працягу «справы патрыётаў, і тое, як беларусам залежыць лёс незалежнасці Каталоніі – глядзіце ў поўным выданні «Размовы».