«Лукашэнка і Ярмошына – як муж і жонка». А як жа Васілевіч?


Жанчыны на арбіце кіраўніка дзяржавы – хто яны? Адныя трапілі ў наменклатурныя калідоры з мадэльнага подыума, іншыя – назаўжды заселі ў шэрых чыноўніцкіх кабінетах.

Чаму сярод тых, на кім трымаецца рэжым, столькі жанчын? Адказаць на гэтае пытанне ў студыі «Размовы» спрабуюць Віталь Цыганкоў і кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.

Вольга Карач лічыць, што ва ўладзе існуе дакладны падзел на мужчынскую і жаночую часткі. Першым аддадзены сілавы блок. Другія займаюцца працай у выканкамах, судах і выбарчых камісіях. Яшчэ адзін сродак зрабіць кар’еру ва ўладзе для маладой жанчыны – трапіць на вочы кіраўніку дзяржавы.

«Ад жанчыны беларускае грамадства чакае, што яна будзе сексуальна прывабная, яна будзе маладая – у нас ёсць культ маладосці для жанчын, гэта вельмі заўважна. І таксама, што яна будзе «ўпрыгожваць мужчыну». Таму недарма з’яўляецца тэрмін «трафейная жонка» – у гэтым выпадку, безумоўна, не жонка, а трафейная спадарожніца. І на мой погляд, для Лукашэнкі гэтыя маладыя жанчыны – нешта кшталту ўпрыгожвання. Некаторыя носяць завушніцы, іншыя носяць каралі, а вось Аляксандр Лукашэнка замест упрыгожванняў аздобіў сябе маладымі жанчынамі», – мяркуе госця праграмы.

З поўнай версіі праграмы «Размова» Віталя Цыганкова з кіраўніцай кампаніі «Наш дом» Вольгай Карач вы даведаецеся:

  • Чаму жанчыны выбіраюць Лукашэнку.
  • Чаму грошы і жанчыны ва ўладзе не ўзаемазвязаныя.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.