Лукашэнка хоча перагуляць дамовы паміж Расеяй і Захадам


Час паказаў, што аднымі рэпрэсіямі немагчыма вывесці краіну з палітычнага крызісу. Пагатоў міліцэйскімі дручкамі не выправіць эканамічнага крызісу, які нашмат бліжэйшы, чымся хацелася б і ўладам, і звычайным грамадзянам.

Менавіта таму, на думку кіраўніка Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсеня Сівіцкага, Аляксандру Лукашэнку не засталося нічога, акрамя як сесці за стол перамоваў са сваймі палітычнымі апанентамі. Хоць і стол гэты месціцца ў СІЗА КДБ, а ў візаві не было шанцаў адмовіцца ад сустрэчы.

«Аляксандр Лукашэнка цяпер у сітуацыі, калі ён павінен неяк гэтыя абставіны, якія склаліся, выкарыстаць дзеля ўмацавання сваіх пазіцыяў», – тлумачыць Арсень Сівіцкі ў «Размове» Віталя Цыганкова, чаму і навошта Лукашэнка наведаўся ў СІЗА да палітзняволеных.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.