Лукашэнка будзе страляць у народзец


Ад народнага любімца да падзення ніжэй плінтуса – чвэрць стагоддзя.

«Таракан!»

Не спадабаліся Лукашэнку гэткія словы выбарцаў:

«Ніколі нікога не абражайце! Гэта непрымальна!»

Сам Лукашэнка асабліва пра прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва гаворыць вытанчанай мовай – без абразаў і вульгарызмаў, без прыніжэнняў і брыдкаслоўя:

«…інтервью бяруць у аднаго шалудзівага – інакш не назавеш. Патарапіліся, праўда, паказалі адкуль вушы тырчаць, нават цэлыя рогі».

А гэтак кажа пра прыватнае жыццё свайго нядаўняга паплечніка, а цяпер – канкурэнта на выбарах:

«Ён, нахабнік выходзіць такі чысты і пушысты… Ён не разумее проста, што колькасць народжаных парасят ад свінаматкі і іх якасць не залежыць ад свінаматкі, гэта залежыць яшчэ ад кныра. Калі будзе такі кныр, як гэты чалавек, то будуць мёртванароджаныя парасяты».

Сапраўды, не ва ўсіх парасяты атрымліваюцца!

А гэтак Лукашэнка кажа пра зарэгістраваныя Цэнтрвыбаркамам ініцыятыўныя групы:

«Рознага кшталту шайкі і банды крымінальнікаў валачыліся па краіне з засучанымі рукавамі, а людзі, ня дай божа, падумаюць, што Гестапа вярнулася».

Ласкавае слова ў кіраўніка краіны знайшлося для народца з гарадзішка Менск:

«Хачу ўсіх гэтых майданутых папярэдзіць: Майдана ў Беларусі не будзе».

«Яшчэ раз падкрэслю: майданутым кажу, што мы ніколі не дапусцім дэстабілізацыі».

Хаця ніхто акрамя Лукашэнкі пра майдан і не кажа.

«В одной стабильненькой странишке в чистеньких, уютненьких городишках живёт почему-то недовольненький народец. Хотя должен быть благодарненький», – адрэагаваў у Фэйсбуку Уладзімір Максімкаў.

А яны «неблагадарныя» ужо не просяць, а патрабуюць сыходу Лукашэнкі.

«Краіну яны не атрымаюць»

За 26 гадоў кіравання Лукашэнка, відаць, зусім забыў, што краіна не яму, а народу належыць!

А таму не яе, а сваю ўладу са зброяй у руках Лукашэнка сабраўся абараняць.

«Я адзін буду супраць іх змагацца, хаця ў нас хапае людзей у пагонах».

Ды для пацверджання сваіх намераў нагадаў пра падобныя крывавыя падзеі:

«Як мой сябар Рахмон з кулямётам наперавес уваходзіў у сталіцу Таджыкістану Душанбэ, каб навесці парадак, колькі загінула там людзей. Забылі як Карымаў падавіў путч, расстраляўшы тысячы чалавек? Дык мы нагадаем!»

«У меня вопрос: правильно ли я из этой истерики понимаю, что людей планируют не просто бить, а расстреливать? Ну тех, кого до 9 августа не успеют посадить» – запыталася Ніка Сандрас.

«Ці можна рэгістраваць кандыдатам у прэзыдэнты асобу, каторая пагражае масавымі забойствамі?» – пытаецца Сяргей Верамеенка.

Але не ўсё сказанае Лукашэнкам было няправільным, хлуслівым і брыдкамоўным. Была ў яго і залатая думка. Працытуем яе:

«Эра сямідзесяцігадовых правіцеляў завяршаецца. Беларусь мае патрэбу ў новых людзях і новай палітыцы».

А пакуль новых людзей трымаюць за кратамі, а ў іх дамах праводзяць вобшукі. Тры змены следчых 9 гадзінаў рабілі ператрус на лецішчы Ціханоўскага, на дзясятую гадзіну працы знайшлі 900 000 долараў за канапай.

«Да пусть бы они заглянули в гараж любого чиновника, начиная с начальника управления, и с первой попытки, первая же бригада следоков, с участием не привозных свидетелей, обнаружила бы много чего интересного и хрустящего. И не надо было с собой привозить никакие банкноты», – напісаў Анатоль Лябедзька.

«Эээх, Александр Григорьевич, не тех премьер-министром и министрами назначил. Нужно было из Вакульчика и всей опер-группы (3 бригаду), что по Тихановскому работали, правительство формировать. В любой дыре, на пустом месте деньги найдут, из воздуха сделают. В день, в час по миллиону, и по-больше могут. Страна бы вмиг озолотилась, в рай цветущий бы превратилась», – параіў Павел Усаў.

«При пятом обыске на даче Тихановского нашли «крыж» Ефросини Полоцкой. На шестом обыске у Тихановского нашли закрытое окно в Европу и невыданный кредит МВФ. Обыски продолжаются. Вот-вот найдут нефть», – жартуюць інтэрнаўты.

«А колькі бабла знойдуць у таго, хто мае 18 дачаў!» – уявіў сабе Алесь Карніенка.

Відаць, ёсць што хаваць, бо дачы-рэзідэнцыі кіраўніка краіны пачалі ўмацоўваць, дабудоўваюць новы ўзровень плоту з сістэмамі відэаназірання і калючым дротам.

Вось так, калі нясвоечасова сысці, народная любоў змяняецца народным гневам.

Суб’ектыў, «Белсат»