Лукашэнка блефуе: без моцнай апазіцыі няма моцнага прэзідэнта


Заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён не дапусціць альтэрнатывы, – выключна блеф? Памочнік дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзяніс Ціханенка лічыць, што дзейснаму прэзідэнту неабходныя моцныя супернікі, інакш элегантнай перамогі чакаць не выпадае.

Калі на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Лукашэнкі не з’явіцца моцных супернікаў, гэта згуляе супраць прэзідэнта, упэўнены госць праграмы «Размова дня» Дзяніс Ціханенка. Калі незалежныя кандыдаты адмовяцца балатавацца, гэта будзе ганьбай для дзейнага кіраўніка дзяржавы.

«Заява пра тое, што Лукашэнка не дапусціць альтэрнатывы на выбарах, гэта блеф. І апазіцыя часткова на яго павялася: масавы парад кандыдатаў у кандыдаты гэта даказаў. Гэта сцэнар уладаў, і яго трэба мяняць», – выказаўся госць праграмы «Размова дня».

Ці дапаможа байкот прэзідэнцкіх выбараў сарваць гульню ўладаў? Чаму дэпутатка Ганна Канапацкая стала чужой сярод сваіх, але гэтак і не здолела зрабіцца сваёй сярод чужых? Што будзе ў новым Выбарчым кодэксе, які прэзентуюць на веснавой сесіі парламенту?

Шукайце адказы ў поўнай версіі праграмы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і памочнікам дэпутаткі Ганны Канапацкай Дзянісам Ціханенкам.