Лукашэнка адцягвае ўвагу беларусаў ад галоўнай праблемы. «ПраCвет» з Сяргеем Пелясою


У «ПраCвеце»інтэрв’ю з Валерыем Цапкалам, прэтэндэнтам на прэзідэнцтва Беларусі. Палітык займаў пасаду намесніка міністра замежных справаў нашай краіны (1994–1997) і амбасадара ў Злучаных Штатах (1997–2002).

Больш пра тэмы праграмы:

Пакаранне без межаў. Як асудзяць «сілавікоў» Лукашэнкі за злачынствы?

Аляксандр Лукашэнка пужае Крэмль захопам Беларусі NATO і атакай Захаду на Расею ў выпадку падзення дыктатуры ў Беларусі. Тым часам Святлана Ціханоўская абвяшчае новы этап народнага трыбуналу над злачынствамі рэжыму. Чаго баіцца Лукашэнка, і як Захад можа дапамагчы беларусам? Адказ – у матэрыяле Змітра Міцкевіча.

Новыя санкцыі Еўрапейскага Звязу супраць рэжыму Лукашэнкі. Калі ўдарыць Брусель?

Ужо неўзабаве Беларусь пачуе імёны асобаў, што трапяць у трэці санкцыйны пакет Еўразвязу. Свае абмежаванні рыхтуюць і Злучаныя Штаты Амерыкі. На што робіць ухіл Брусель? І як намаганні еўрадэпутатаў дапамогуць Беларусі ў барацьбе з рэжымам Лукашэнкі? Разбіралася Юлія Лабанава.

Малдова – закладніца Прыднястроўя. Ці можа Кішынэў дыктаваць свае ўмовы Крамлю?

Мая Санду, выбраная прэзідэнтка Рэспублікі Малдова, заявіла пра вывад расейскіх войскаў з Прыднястроўя. Кішынэў не гатовы плаціць за расейскі газ, які спажываюць на левым беразе Днястра – ракі, што падзяляе дзяржаву. Санду сцвярджае, што ейная пазіцыя не новая: яна гатовая супрацоўнічаць і сябраваць з Расеяй, але на сваіх умовах. Рэакцыя афіцыйнай Масквы была рэзкай. Матэрыял Святланы Аўчаровай.

Ці вернецца Прыднястроўе ў Малдову і ці выйдуць з гэтай тэрыторыі расейскія вайскоўцы?

Расейцаў у Кішынэве больш, чым у Прыднястроўі, а 25 % малдаванаў лічаць сябе румынамі. Інтэрвʼю з Віярэлам Чыбатару, экс-міністрам абароны Малдовы, дырэктарам Інстытуту еўрапейскіх палітычных даследаванняў.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: president.gov.by

Напішы журналістам