Loudscage – ню-мэтал па-беларуску і з жаночым вакалам у #BML


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – менская ню-мэтал-каманда «Loudscage».

У жывым сэце прагучаць найлепшыя песні каманды, а таксама сюрпрызныя трэкі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Стой і не сыходзь» (музыка і словы гурта «Loudscage»)
  • «Ніколі-назаўжды» (музыка і словы гурта «Loudscage»)
  • «Іншы шлях» (музыка і словы гурта «Loudscage»)
  • «Did my time» (музыка і словы гурта «Korn»)«Забыццё» (музыка і словы гурта «Loudscage»)

Поўную версію выдання з размоваю Міры Шульц і нечаканым спевам Марго Давідовіч шукайце ў афіцыйных суполках праграмы УКантакце і Facebook.

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».