Лошыца: ад шляхецкага маёнтку да школы дыверсантаў


Лошыца – нейкім дзівам часткова ацалелы сядзібна-паркавы комплекс у межах жылой і прамысловай забудовы Менску.

Маёнтак з XVI ст., цэнтр гаспадарчага і культурнага жыцця ў XVIII–XIX ст. Палац Прушынскіх-Любанскіх, капліца-пахавальня, цэлы шэраг вытворчых будынкаў. У гісторыі Лошыцы хапала як радасных, так і трагічных падзеяў. Перадапошні гаспадар з-за няшчаснага кахання не змог тут заставацца і назаўсёды пакінуў родную мясціну. У 1930-я гады ў лошыцкім яры чэкісты расстрэльвалі людзей, а ў самой сядзібе рыхтавалі дыверсантаў для закідкі ў суседнюю Польшчу.

У незалежнай Беларусі сядзіба адноўленая і пераўтвораная ў музей, парк дагледжаны. Лошыцкі маёнтак стаў адным з культурных цэнтраў сталіцы.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.