Лідарка прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам»: Нас проста падманулі

Перад уладамі Беларусі стаіць новае выпрабаванне: утаймаванне… малога бізнесу. У буйных і маленькіх гарадах краіны замест працы прадпрымальнікі выходзяць на сходы. Стыхійныя. Аднак ці доўга пратэст застанецца неарганізаваны?У прыватнасці, у Магілёве тры дзясяткі прадпрымальнікаў сабраліся на найвялікшым рынку гораду – Віленскім. Таксама сходы адбыліся ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Эвіком», у гомельскім «Сакрэце», на слонімскім гарадскім рынку і г. д. Падчас сустрэчаў прадстаўнікі малога бізнесу абмяркоўваюць свае праблемы, распрацоўваюць змест улётак з тлумачэннем сваёй пазіцыі пакупнікам, звароты да ўладаў. Праз немагчымасць выконваць умовы ўказу прэзідэнта нумар 222 шмат хто з прадпрымальнікаў вымушаны спыніць працу. З 1 студзеня гандляры абавязаныя прадаваць тавары лёгкай прамысловасці краінаў Мытнага саюзу толькі з дакументамі, якія пацвярджаюць іх легальнае паходжанне і бяспеку для спажыўца. Праблема ў тым, што расейскія пастаўляльнікі, у якіх набывае тавар большасць беларускіх іпэшнікаў, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні вырабаў або даюць фіктыўныя даведкі.Няпростую сітуацыю прадпрымальнікаў каментуе Ірына Яскевіч – лідарка прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў «Разам».Паводле госці студыі, прадпрымальнік не можа нават зачыніць бізнес без страху. «Бо ён мусіць прадставіць у падатковую дакументы. І калі ён прадставіць накладныя, з якіх ён заплаціў 20 % пошліны, калі расейскі бок не пацвердзіць гэтую інфармацыю, то яго тавар будзе канфіскаваны».«У гэтым невыканальным указе ёсць пункт нумар 3, дзе прапісана, што тлумачыць гэты ўказ можа толькі Савет міністраў. Але адказнасць за гэты ўказ ўзяла падаткавая інспекцыя. І тлумачэнне гэтага ўказу вымусіла людзей выйсці на працу ў сакавіку. Фактычна нас проста падманулі. Нам сказалі: калі вы хочаце працаваць так, як працавалі, вы будзеце плаціць яшчэ большы падатак і вазіць тавары. На самой справе мы атрымалі і большы падатак і патрабаванне дакументаў», – распавяла Ірына Яскевіч.Больш у відэматэрыяле.ДР, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу