Лідар прафсаюзу адправіў Белстат на могілкі




Нефармальны лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч заклікае ўлады рэальна паглядзець на праблемы грамадства – людзі не дажываюць да пенсіі, а пры жыцці цягнуць лямку ў жабрачых умовах.

Госць «Размовы» са Святланай Калінкінай раіць Белстату пралічыць, колькі людзей жыве пасля таго, як перакрочвае парог пенсіі. Дзеля гэтага не трэба рабіць шырокіх даследаванняў, досыць прайсціся па могілках.

«Калі Белстату гэтак хочацца пабачыць, як людзі жывуць, прайдзіцеся па могліцах у абласных цэнтрах, у Менску, – заклікае Генадзь Фядыніч. – Пабачыце, якія там людзі ляжаць – 47, 54, 56 гадоў. Гэта людзі, якія павінны працаваць. Чаму людзі сёння выміраюць? Чаму нас сёння менш?»

Паводле Генадзя Фядыніча, прафсаюз РЭП будзе дамагацца ад уладаў выканання ўсіх сацыяльных абяцанняў. Якім чынам можа дапамагчы кожны жыхар краіны? Адказ у «Размове» Святланы Калінкінай і лідара прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.