Леў Марголін: З Лукашэнкам дамаўляюцца толькі тыя, хто завозіць сюды мільёны

Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных справаў Швейцарыі Ігнацыям Касісам, кіраўнік Беларусі паўтараў свой сталы тэзіс для замежнікаў з багатых еўрапейскіх краінаў: маўляў, мы гатовыя стварыць для швейцарскага бізнесу самыя выгадныя і прывабныя ўмовы для інвеставання. Ці за цёплымі размовамі ў Беларусь пацякуць заходнія капіталы? Пытанне накіруем эканамісту Льву Марголіну.

«Замежныя інвестыцыі – гэта не толькі працоўныя месцы, але і новыя тэхналогіі, новыя ўзоры кіравання прадпрыемствамі, і самае галоўнае – гэта рынкі збыту. Усяго гэтага вельмі бракуе Беларусі. І таму, патрэба ў гэтым найвялікшая. Асабліва ў гэтыя часы, калі пернікі, якія мы атрымоўвалі ад Расеі знікаюць, пытанне інвестыцый выходзіць на першы план».

На першым месцы па наўпроставых інвестыцыях у Беларусь знаходзіцца РФ, на другім Вялікабрытанія, на трэцім – Кіпр. Калі ўзгадаць, што Кіпр – гэта найбуйнейшы Еўрапейскі афшор, то даволі падазрона гэта выглядае. Ці вы ведаеце, што гэта за грошы, якія з Кіпра цякуць у Беларусь?

«Я думаю, што гэта не сакрэт: з Кіпра цякуць, па-першае, беларускія грошы, якія там схаваны, а па-другое, расейскія грошы, якія не маюць законнай крыніцы. Тыя, хто мае легальныя грошы, заходзяць наўпрост са сваіх краінаў».

Швейцарыя ўваходзіць у дзясятку краінаў, якія з’яўляюцца галоўнымі інвестарамі для Беларусі. Ці ў нас ёсць кропкі патэнцыялу для росту інвестыцый?

«Такіх месцаў вельмі шмат, але няма галоўнага. Каб інвестыцыі пайшлі, інвестары дбаюць пра сваю бяспеку. А вось бяспекі ў нас няма. Бо закон у нас прымае не толькі парламент, але і прэзідэнт, а вырашае, ці выконваецца закон у нас суд і пракуратура, якія таксама падпарадкоўваюцца прэзідэнту. Бізнесовец з любой краіны, калі захоча прыйсці ў Беларусь, першым чынам звернецца ў Міністэрства замежных спраў, і спытае: «як там справы ў Беларусі?»… і адказ швейцарскага Міністэрства будзе адмоўны. І адзін такі адмоўны прыклад перакрэслівае ўсе запрашэнні з боку Лукашэнкі, ураду, з боку амбасад і гэтак далей».

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

МАЗ ці БелАЗ. Хто раздавіў эканоміку?

Алена Захаранка сустрэлася з удзельнікам забойства бацькі

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Што ўратуе айчынную эканоміку?

Беларускі рубель абваліўся праз нафту

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!