Летні сезон. Што новага чакае на «Белсаце»?


Ужо ад панядзелка пачынаецца летні сезон на «Белсаце», а разам з ім шмат новага і цікавага. Падрабязней распавядзе нам пра гэта кіраўнік аддзелу інфармацыі Зміцер Ягораў.

«…Навіны будуць выходзіць, безумоўна. «Аб’ектыў» застанецца разам з вядоўцам, што датычыць «Вот Так» і Студыі «Белсат» – гэта будзе ў так званым, як нашыя гледачы часам кажуць, фармаце еўраньюс: менш вядоўства, але больш насычана навінамі, бо жыццё працягваецца і трэба распавядаць пра тое, што адбываецца.

Раней я казаў пра новыя фарматы, новыя ідэі. Гэта нашая новая праграма «Белсат едзе», тым больш ты, Ігар, як адзін з аўтараў, можаш і сам шмат распавесці. Гэта калі журналіст з нашым аператарам прыязджае ў невялікае мястэчка або нават вёску, і мы распавядаем, чым жыве гэтая мясцовасць, чым жывуць людзі, якія ў іх праблемы або чым ганарацца. Мы вельмі спадзяемся на тое, што нас будуць таксама запрашаць у свае гарады, вёскі і мястэчкі. І вельмі чакаем, што гэта будзе не толькі запрашэнне, але і згода з намі паразмаўляць…»

Працяг размовы – у відэа.

Адрас да рэдакцыяй для ўдзелу ў праграме «Белсат едзе» – belsatedze@gmail.com

Жыхары Магілёва параілі «Белсату», якія варта рабіць праграмы.

belsat.eu