«Лепрыконсы» з галоўнымі песнямі ў «Belsat Music Live»


У студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» завітае гурт «Лепрыконсы», каб зайграць свае галоўныя гіты за 22 гады існавання каманды. Яны прайшлі выпрабаванне расейскім і ўкраінскім шоу-бізнесам, мелі ўзлёты ды падзенні ды засталіся на плаве. Гурт працягвае актыўна канцэртаваць і запісваць новыя песні. У размове з Міраю Шульц Ілля Міцько распавядзе пра спакусы канцэртавага жыцця і тое, як іх пераадолець, паразважае над патэнцыялам беларускіх музыкаў ды адкажа кім і чым мусяць ганарыцца беларусы.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Хали-гали» (словы і музыка Іллі Міцько)
  • «Девчонки» (словы і музыка Іллі Міцько)
  • «Касіў Ясь» (словы і музыка народныя ў апрацоўцы ВІА «Песняры»)
  • «Москвич» (словы і музыка Іллі Міцько)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.