Лекары павінны павышаць свой узровень, а не працаваць дзеля паказчыкаў


 

Цікава, што Дзень дзіцяці ў многіх краінах сумяшчаецца і з Днём педыятра. У Беларусі паводле статыстыкі недахоп педыятраў складае каля 26 адсоткаў.

Каментуе сітуацыю доктар, кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка:

«На недахоп лекараў паказвае цэлы комплекс прычын: малыя заробкі, не дастатковы прэстыж прафесіі ў грамадстве і ён імкліва зніжаецца. На мой погляд гэта робіцца наўмысна. Сістэма пабудавана не на карысць лекараў ці пацыентаў, а на выкананне нейкіх паказчыкаў. Заробак у медыкаў на 20 адсоткаў меншы чым у прамысловасці і гэта вельмі красамоўна сведчыць пра стаўлянне дзяржавы».

Працяг размовы – у сюжэце:

Лекары павінны павышаць свой узровень, а не працаваць дзеля паказчыкаў

Валер Руселік belsat.eu