Лекар пра адзёр: Галоўнае – прышчэпкі


Дзіцячы лекар Зміцер Салошкін у эфіры нашага каналу выказаўся пра выпадкі адру, зафіксаваныя ў Беларусі.

44 афіцыйныя выпадкі адру зарэгістраваныя ў Беларусі. Больш за ўсё хворых у Гарадзенскай і Гомельскай вобласці, але ёсць і першы выпадак у сталіцы. Як распаўсюджваецца хвароба? Як забяспечыць сябе і сваю сям’ёю ад гэтае небяспечнае інфекцыі, абмяркуем з дзіцячым лекарам Змітром Салошкіным.

«Самае галоўнае – прышчэпкі. Працякае хвароба як звычайная інфекцыйная: вялікая тэмпература, інтаксікацыя і ёсць характэрны сып, які цыклічна выпадае, пачынаючы з галавы цела, і апошняе – на ногі», – заявіў Зміцер Салошкін.