Leibonik развітаўся з публікай


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGR0xmSko3Njg2dDQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Гурт «Leibonik» развітаўся з сваімі прыхільнікамі на нявызначаны тэрмін. Музыкі пастанавілі прыпыніць сваю дзейнасць і адыгралі апошні канцэрт.Імпрэзу назвалі іранічна – «Закрыццё года».«Leibonik» летась быў прызнаны адкрыццём года ў беларускай музыцы, аднак творцы палічылі, што надзеяў яны не спраўдзілі, ды ўзялі паўзу, каб падумаць. Кажа Сяргей Башлыкевіч: «Мы пакуль што прыпыняем канцэртую дзейнасць на бліжэйшы час, глядзім і разбіраемся, якія песні ў нас ёсць. Можа, нешта новае здабудзем, ад нечага адмовімся. Можа, якія пертурбацыі ў складзе будуць, хоць усе гэтыя людзі павінны застацца, можа, яшчэ што дададзім. Але хочацца нешта рабіць і пісаць, так што мы не сыходзім з творчасці».На канцэрце ў менскай антыкавярні «Хто такі Джон Голт?» «Leibonik» сыграў свае найлепшыя песні за два гады існавання.На двух нумарах да каманды далучыўся лідар гурта «Haina» Ілля Паплёўка, які беспасярэдне перад выступам дазнаўся пра скрушную навіну: «Яна для мяне сталася непрыемным сюрпрызам. Калі музыкі не жартуюць і сапраўды гэта так, то сапраўды вельмі шкада. Але стракатае музычнае жыццё – яно такое. Можа, пройдзе час і ўсё будзе па-іншаму. Так што не будзем рабіць высноваў паспешлівых».Пакуль Сяргей Башлыкевіч збіраецца выступаць у акустычным фармаце. Музыка таксама рыхтуе супольную песню з гуртом «Dzieciuki».Іншыя тэмы: Год культуры і недзяржаўныя пляцоўкі Берасця – вынікі суіснавання. «Аднойчы ў Жэрынцы» – вечарына габрэйскай культуры з танцамі ды пачастункам у Гомлі. Шоу святла ў Палацы тэкстыльшчыкаў – новае вымярэнне Калядаў.Сяргей Будкін, Вольга Гардзейчык, «Белсат»