Легальны спосаб не плаціць за камунальныя паслугі


Што рабіць, каб не залежыць ад падвышэння камунальных тарыфаў?

Беларусы ставяць сонечныя батарэі і калектары ў вёсках. І гэта не толькі дзеля эканоміі – на ўласнай энергіі можна зарабляць.

У вёсцы спадара Андрэя Ніжніка няма газу. І восем год таму ён набыў сонечны калектар для нагрэву вады. Пасля ўзыходу сонца 150 літраў свідравіннае вады награюцца за 20 хвілінаў. І нават у пахмурны зімовы дзень калектар трымае тэмпературу вады на ўзроўні 45 градусаў. Тыя $ 2 тыс., якія спадару Андрэю каштаваў калектар, – ужо даўно акупіліся. Цяпер у планах спадара Андрэя ўсталяваць сонечныя панэлі, каб пачаць эканоміць на электраэнергіі.

На сонечных батарэях можна зарабляць: дзяржава выкупае ў цябе «зялёную энергію» даражэй за ўласныя тарыфы, а прадае табе з агульнай сеткі – па ільготным кошце. Розніца дасягае часам нават 400% на тваю карысць. Як гэта робіцца, глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Глядзіце поўнае выданне праграмы «Асабісты капітал»:

Праграму «Асабісты капітал» глядзіце кожны панядзелак а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва -«Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Сачыце за намі ў Facebook.