Леанід Заіка: Дэвальвацыя ўзмацняе наш экспартны патэнцыял

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=WV87BKryimo&feature=youtu.be”][vc_column_text]На валютных гандляваннях у дачыненне да айчыннага «зайчыка» долар ЗША падскочыў адразу на 296 рублёў і сягнуў курсу 19.048 рублёў за адзін долар. Адзіная еўрапейская валюта падскочыла яшчэ вышэй – ажно на 637 пунктаў, цяпер адзін еўра можна купіць за 20.373 рублі.Што цікава, расейскі рубель адносна беларускага наадварот патаннеў – на 4 рублі і 32 умоўныя беларускія капейкі. Разам з падзеннем сусветных цэнаў на нафту (нафта маркі Brent каштуе $31,93) валюта нашых усходніх суседзяў ставіць чарговыя антырэкорды. Паводле агенцыі «Блюмбэрг», расейская эканоміка сёлета ўвайшла ў лік найгоршых, заняўшы чацвёртае месца з канца ў рэйтынгу, у які ўваходзяць 93 краіны. Нашая краіна ў спісе ўвогуле адсутнічае.Паводле эканаміста Леаніда Заікі, у 2016-м Беларусь будзе надалей будзе цягнуць лямку вонкавых крэдытаў і неэфектыўных дзяржпрадпрыемстваў. Эксперт таксама называе плюсы дэвальвацыі айчыннай валюты.«Расейскі рубель таннее і гэта павялічвае канкурэнтаздольнасць расейскіх тавараў і адпраўляе ў накдаўн замежныя тавары. Дэвальвацыя беларускага рубля ўзмацняе экспартны патэнцыял нашай краіны», – мяркуе эканаміст. Эксперт ўпэўнены, што скарачэнне заробкаў на беларускіх прадпрыемствах – вынік баязлівай палітыкі ўладаў. Пра гэта Леанід Заіка распавёў у эфіры праграмы «Гарачы каментар».Больш у відэаматэрыяле!

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу