Леанід Судаленка: У бліжэйшы час будуць змены альбо мараторый па дэкрэту аб дармаедах


Прэцэдэнт у справе дэкрэту нумар тры: жыхар Гомля падаў у суд на падатковую, якая скіравала яму паведамленне аб выплаце падатку за гэтак званае дармаедства. 53-х-гадовы Аляксандр Сямёнаў, які мае 28 гадоў працоўнага стажу, вінным дзяржаве сябе не лічыць.

Справа будзе разглядацца заўтра ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля. Дапамагае Сямёнаву прававы інспектар прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка.

Перад судом мы паставім два пытанні. Першы: будзе патрабаваць прызнаць, што дэкрэт аб дармаедах не адпавядае Канстытуцыі. Другое: прызнаць Аляксандра Сямонава чалавекам, які прымаў удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў. Ён мае квітанцыю, што сплаціў паўтара мільёны дарожнага збору.

Гэта будзе першы суд у краіне, які будзе выглядаць як прэтэнзія шараговага грамадзяніна да дэкрэту аб так званых дармаедах. Прыйдзецца нам праходзіць усе сродкі прававой абароны, каб звярнуцца ў ААНаўскі камітэт, дзе паставіць пытанне аб тым, што ў краіне выкарыстоўваюць прымусовую працу. У сённяшняй судовай сістэме цяжка будзе перамагчы ў гэтай справе.

Улада губляе кантроль, што будзе далей.

Адміністраванне гэтага дэкрэту вельмі цяжкае, яно буксуе. Я лічу, што ў бліжэйшы час будуць змены альбо мараторый па гэтаму дэкрэту, таму я ўсім кажу, што не варта спяшацца плаціць.

Поўную размову Таццяны Рэўт з Леанідам Судаленкам глядзіце ў «Гарачым каментары».

  • Агулам да сканчэння тэрміну аплаты падатку – 20-га лютага – застаецца ўсяго тыдзень. Але сярод амаль паўмільёна грамадзянаў, якім падатковыя выслалі «лісты шчасця», аплацілі збор менш за 50 тысяч чалавек. Праваабаронцы па ўсёй краіне дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы перад чыноўнікамі і не плаціць антыканстытуцыйны збор.

ДР belsat.eu