Ларыса Грыбалёва на «Белсаце»: праграма пра бландзінак


Паводле разлікаў навукоўцаў, людзей са светлымі валасамі на свеце меней за 15 %, а праз 200 гадоў іх не застанецца. А апошні ці апошняя памрэ ў Фінляндыі. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Бландзінкі: міфы ды разынкі».

Госця студыі – спявачка, тэлевядоўца, бізнес-лэдзі і шматдзетная маці Ларыса Грыбалёва. Самая вядомая бландзінка Беларусі падзялілася сваймі прафесійнымі і прыватнымі сакрэтамі.

Таксама ў выданні:

  • Арганізатарка адукацыйных мерапрыестваў Наста Базар, якая перафарбавалася ў бландзінку пасля 30 гадоў. Змяняючы ўсё ў жыцці – яна змяніла і знешнасць. Навошта?
  • Праграмістка Марыя Марчук пра міфы і стэрэатыпы датычна светлавалосых дзяўчат у тэхнічных сферах.
  • Мадэль Таццяна Балецкая – пра выкарыстанне іміджу бландзінкі.

А як вам такая думка з Мілана Кундэры: «Бландзінкаа міжволі прыпадабняецца сваім валасам. Яшчэ ў большай ступені гэта адбываецца тады, калі бландзінка на самай справе перафарбаваная брунетка»?

Ці маеце вы адмысловае стаўленне да бландзінак? Калі так, то чаму і за што? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.