Лайкі і геніяльнасць. Хто аўтар найпапулярнейшай песні свету

Ліхаманка з лайкамі і праглядамі, на думку Сяргея Філімонава, – спроба PR, чымся папулярнасць.

Мяркуючы паводле колькасці праглядаў, Despacito Луіса Фансі – найпапулярнейшы музычны твор свету гэтага лета: кліп на песню набраў на YouTube больш за 3,6 млрд праглядаў. Тэарэтычна яго паглядзела палова планеты.

Я адразу зразумеў, што спеў асаблівы. Але не чакаў, што ён зробіцца гэткім феноменам. Я не запісваў нічога новага цягам апошніх двух гадоў. А гэтую песню выдаў у якасці сінглу напачатак лета, – кажа спявак.

Спеваку – 39, ён з Пуэрта-Рыка. Фансі ўжо запісаў восем студыйных альбомаў цяпер працуе над чарговым. У песні Despacito, падаецца, нічога асаблівага: звычайныя лацінскія рытмы.

Але дваццаць гадоў таму гэтак сама ніхто не мог растлумачыць, чаму глабальным гітом стала Macarena.

«Так і тут. Проста лета выдалася такое, з модай на лацінскія спевы», – каментуюць, не хаваючы здзіўлення, адмыслоўцы з Billboard.

Фонсі дагэтуль не можа паверыць у нечаканы поспех, а Сяргей Філімонаў – у колькасць праглядаў ягонага кліпа.

Глядзіце ў рубрыцы «Музыка сезону».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Вядзьмак» і 9-ы эпізод «Зорных войнаў». Найлепшыя прэм’еры снежня

У стылі Агаты Крысці: самыя цікавыя прэм’еры месяца

Галоўныя падзеі кастрычніка 2019 у міжнародным шоубізе

Галоўныя падзеі верасня 2019 у міжнародным шоубізе

Рэтра-зорка: Новы альбом Мадоны

Кінапрэм’еры сезону: Агляд летніх кінапрэм’ераў

Музыка сезону: Каралева «афрабіту» Тыўа Сэвідж

Рэтра-зоркі: Балет на музыку «The Rolling Stones», спадчына «Led Zeppelin», тур «The Eagles»