Лайфхакі і назіранні ад беларусаў, якія жывуць экалагічна


Кожны чалавек штогод пакідае пасля сябе каля тысячы кілаграмаў смецця. На 3 % кожны год павялічваецца агульная колькасць адкідаў смецця. Шмат хто стаў задумвацца, якую шкоду мы наносім навакольнаму асяроддзю і сталі намагацца жыць больш экалагічна і ў згодзе з прыродай. У новым выданні «Аўтаспынам па Беларусі» Аўгіня Манцэвіч наведвае экалагічныя семʼі.

«Жывем ужо шосты год у вёсцы, вельмі нам падабаецца. Марылі ўсё жыццё пра гэта, і вось нашая мара здзяйсняецца, ужо можна яе панюхаць, пабачыць. Мы хочам, каб нашыя дзеці былі здаровымі. У тым, каб перабрацца сюды, быў такі сэнс, каб вырасціць нармальную ежу, каб ведаць, што ты ясі», – распавядае Мікіта Цэхановіч, які з сямʼёй перабраўся з гораду ў вёску Дольная Рута (Карэльскі раён).

Дагэтуль ён працаваў на фірме, якая рабіла мэблю з ДСП. За гады працы Мікіта стаміўся ад пахаў фармальдэгіду ды клею. Тады ён пачаў марыць пра часы, калі зможа рабіць мэблю з дрэва. Прыгажосці, якія Мікіта вырабіў з экалагічных матэрыялаў, цяпер можна пабачыць у ягонай хаце