Як цяжарным эканоміць падчас крызісу?


Дзевяць месяцаў чакання… і выдаткаў

Медычнае абслугоўванне, адзенне, здаровае харчаванне, вітаміны ды адпаведныя курсы – на цяжарнасць трэба выдаткаваць немалыя грошы. Але курсы можна знайсці бясплатныя, адзенне набыць у сэканд-хэндах, а вітаміны замяніць сезоннымі прадуктамі.

Дзе можна зэканоміць падчас цяжарнасці, каб «нулявы» год дзіцяці не абышоўся бацькам даражэй за першы – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Права на якасныя прадукты ў краме

У Беларусі няма арганізацыі, якая б займалася экспертызаю прадуктаў харчавання, прынесеных пакупнікамі. Таму калі вы набылі сапсаваны прадукт і паскардзіцеся ў санстанцыю, правераць не вашыя смятану ці сыр, а ўсю партыю. Калі будуць парушэнні – усе сапсаваныя тавары знішчаць. Але грошай вам, хутчэй за ўсе, не вернуць.

Якія ёсць правы ў спажыўца ў звычайнай прадуктовай краме ды як за іх змагацца – распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Новыя падаткі для агратурызму

У 2006-м, да зацверджання Указу аб развіцці агратурызму, у Беларусі працавалі 34 сядзібы, што дапамагалі турыстам прасякнуцца вясковаю культураю. Ужо праз тры гады колькасць сядзібаў павялічылася ў 26 разоў – да 884. Летась быў зафіксаваны рэкордная лічба – 2263 аграсядзібы.

Але чыноўнікам падаецца, што гаспадары зарабляюць шмат, а з дзяржавай не дзеляцца. Таму агратурызму пагражаюць новыя правілы вядзення бізнесу. Ці можна будзе ў бягучых умовах выжыць з новымі правіламі – разбіралася Гана Нежавец.

Паліўны баланс

60 % насельніцтва да паліва рукамі даўно не дакранаецца. З астатніх 2/3 спажываюць газ, 1/5 абыходзіцца дровамі і 1/10 – торфам. Наш эксперт падлічыў ды прааналізаваў: колькі сёння ацяпленне з дапамогай рознага паліва каштуе, ды як з такімі коштамі зіму працягнуць

А да якіх высноваў спадар Міхал прыйшоў – глядзіце ў рубрыцы «Шалёныя грошы».