Лагвінец: Лукашэнка памятае дапамогу Чавэса і спрабуе дапамагчы Мадуру


Палітолаг пракаментаваў сённяшні візіт у Менск венесуэльскага кіраўніка.

Лукашэнка прымае ў гасцях Нікаляса Мадуру. Традыцыйна кіраўнік Беларусі не шкадаваў для свайго венесуэльскага калегі цёплых словаў і абяцанняў падтрымаць у складай сітуацыі. А яна ў Венесуэле сапраўды няпростая. Дык навошта Беларусі такое сяброўства? У «Гарачым каментары» – палітолаг Алесь Лагвінец.

«Відавочна, Лукашэнка памятае пра тую дапамогу, якую яму аказваў Чавэс, і ён таксама спрабуе, наколькі гэта магчыма, дапамагчы сённяшняму венесуэльскаму кіраўніку», – адзначыў палітолаг.

На думку, Алеся Лагвінца, для Лукашэнкі іміджава важна «мець хаўрус з такім жа самым аўтарытарным кіраўніком».

Больш – глядзіце ў відэа вышэй.