Мова Нанова Лабадзенку вучаць сядлаць кабылу і забірацца на яе


Ці разумее верхавы конь каманды «Тпру» і «Но»? З якога боку лепей узбірацца на кабылу? З чаго складаецца конскі рыштунак? Што такое аброць і цуглі? Як называюцца конскія алюры? На гэтыя і шмат якія іншыя пытанні вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа госця перадачы Ева Гілевіч – аматарка коннай язды і ўладальніца каня Апача. А напрыканцы перадачы Глеб пад чуйным кіраўніцтвам Евы ўпершыню праедзе на кані!

Конь, кабыла

Верхавы конь

Жарабя / жарабё – рус. жеребенок

Шыя, грыва, карак (холка), спі́на, круп (частка тулава каня ад спіны да хваста), капыт (муж.р.)

Рыштунак каня = збруя, вупраж, амуніцыя

Сядло

Вальтрап – палатнянае покрыва, што падкладаецца пад сядло

Стрэмя (мн.л. страмёны) – прыстасаванне (рус. приспособление) для ўпору нагі конніка ў выглядзе жалезнай дужкі з вушкам, што падвешваецца да сядла пры дапамозе рэменя

Падперсьенагруднік, акі ахоплівае грудзі каня спераду і ўтрымлівае сядло ад спаўзання назад

Папруга – частка збруі ў выглядзе шырокага рэменя для ўмацавання сядла на спіне каня

Аброць / вуздзечка – частка вупражы ці коннай амуніцыі для верхавой язды, што надзяваецца каню на галаву

Цуглі / жалеза – металёвыя звёны, якія прымацоўваюцца да рамянёў вуздэчкі і служаць для закілзвання (рус. взнуздывание) каня

Повад – прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня

Недавуздак / кантар – вуздзечка без цугляў і з адным повадам

Шпоры – металёвае прыстасаванне, якое мацуецца да задніка бота і служыць для кіравання канём

Шамбар’ер = біч

Корда – доўгая трывалая вяроўка, якую трымаюць у руцэ, ганяючы каня па коле

Папона – покрыва, якое накідваюць на круп каня, каб абараніць яго ад пераахалоджання і насякомых

Коннік

Вершнік – рус. всадник

Адзенне вершніка: брыджы, камізэлька (рус. жилет), боты, крагі (скураныя халявы), пальчаткі, шалом = каска

Алюр – спосаб, якім рухаецца конь

Тыпы алюраў: крок (шаг), рысь, галоп, кар’ер

Глядзі таксама
Каментары