Квяткоўскі: Гэта рэальна, што беларуская мова ў бліжэйшай будучыні будзе дэпалітызаваная


Журналіст і літаратар Севярын Квяткоўскі падзяліся сваймі спадзяваннямі наконт распаўсюду беларускай мовы.

Калі паляк размаўляе па-польску ў Польшчы, японец па-японску ў Японіі, а расеец у Расеі па-расейску – гэта нармальна, гэта нікога не дзівіць. А дастаткова беларусу ў Беларусі згадаць беларускую мову – для некаторых гэта ўжо скандал, трагедыя і ледзьве не апакаліпсіс. Вось аўтараў адыёзнага пракрамлёўскага парталу «Регнум», якіх судзяць у Менску за распальванне міжнацыянальнай варажнечы і абразу Беларусі, як раз гаварылі ў тым ліку і пра пагрозу гэткага паўзучага беларускага нацыяналізму, які адрывае недадзяржаву Беларусь з яе калгасным дыялектам ад вялікарасейскага цела. Ну што ж, цяпер рэгнумаўцаў судзяць, але трэнд пра беларускі нацыяналізм і прыцісканне ўсяго расейскага ў Беларусі працягваюць іншыя, найперш расейскія медыі. Ну што ж, магчыма, з Масквы і лепей відаць, як у Беларусі пачуваюцца расейскамоўныя і якія пазіцыі насамрэч займае беларуская мова.

Сваім меркаваннем на гэты конт у «Гарачым каментары» падзяліўся журналіст і літаратара Севярын Квяткоўскі:

«У аглядальнай будучыні, я спадзяюся, думаю, што гэта вельмі рэальна, беларуская мова будзе нарэшце канчаткова дэпалітызаваная. І што людзі змогуць атрымаць права рэальнага дзвюхмоўя. У нашых умовах гэта азначае, што беларуская мова будзе развівацца, а расейская будзе архівавацца»

Больш – у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа з «Facebook» Севярына Квяткоўскага