Мова Нанова Куцця


Ці звязаная назва куцці са словамі кут, покуць? На якія святы падавалі гэтую рытуальную страву? З чаго беларусы гатавалі Шчодрую куццю і чым запівалі? Чаму на Галодную куццю чакалі першых зорак і клалі салому пад абрус? Даведацца больш пра куццю і навучыцца яе гатаваць вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай дапаможа кухар Францішак Мятлеўскі.

Куцця – 1. урачыстая вячэра напярэдадні Калядаў (Раства Хрыстова) і Новага года; 2. абрадавая страва; каша з ячных круп, радзей з пшанічных зярнят, якая гатуецца на Каляды, а таксама да жалобнага стала па нябожчыку, на Дзяды, Радаўніцу і іншыя памінальныя дні.

Посная (першая, галодная, бедная, вялікая) Куцця – вячэра напярэдадні Калядаў і перад Вадохрышчам (рус. Крещение), на якую гатавалі ячную кашу з алеем або мёдам.

Багатая (тоўстая, шчодрая, скаромная) Куцця – вячэра на Новы год, на якую гатавалі ячную кашу з мясам і каўбасамі.

Ячныя крупы – рус. ячменная крупа

Панцак – рус. перловка

Цыбуля – рус. лук

Каляндра – рус. кориандр

Кмен – рус. тмин

Шынка – рус. копченый окорок

Кумпяк – рус. окорок

Каўбаса = кілбаса

Тлушч – рус. жир

Алей – рус. постное масло

Сыта́ – вада, падсалоджаная мёдам

Гатаваць – рус. готовить (еду)

Смажыць – рус. жарить

Пражыць = смажыць (звычайна пра боб, гарох, спецыі, арэхі)

Таміць – гатаваць на працягу доўгага часу пры невысокай тэмпературы

Пячы – рус. печь, выпекать

Патэльня – рус. сковорода

Рондаль = каструля

Абрус – рус. скатерть

Сурвэтка – рус. салфетка

Чырвоны кут – рус. красный угол

Абразы́ = іконы

Спажываць – рус. употреблять

Далікатны – рус. изысканный

Смачны – рус. вкусный

Прысмакі, ласункі = далікатэсы

Страва – рус. блюдо

Святочная вячэра – рус. праздничный ужин

Першая зорка – рус. первая звезда

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 19:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары