Курапаты: хто каго? Адмысловы агляд Белсату


У Курапатах працягваюцца працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі вядзецца пра падрыхтоўку да ўсталявання мемарыяльнага знаку, зробленага на замову Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Нядаўна там прайшоў суботнік БРСМ. Даведацца, як пасля гэтага выглядае тэрыторыя ўрочышча – выправіўся Сяргей Падсасонны.

Курапаты – месца смутку, памяці і болю. Тут напрыканцы 30-х гадоў расстралялі каля 250 тысячаў чалавек. Усё гэта зрабіла НКВД. І Гэтае месца зрабілася яблыкам разладу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю, бо грамадзянская супольнасць бараніла і апекавалася Курапатамі. Улады былі той пазіцыяй, ад якой трэба было бараніць Курапаты. А сёння беларускія ўлады хочуць выкарыстаць Курапаты ў вялікай палітычнай гульні.

Сяргей Падсасонны пройдзе па тэрыторыі ўрочышча, каб на ўласныя вочы ўбачыць сляды вялікай бойкі за Курапаты і паказаць гледачам «Белсату».