Курапаты: Барацьба жывых з мёртвымі

Новы выпуск ток-шоу «Кожны з нас» прысвечаны абмеркаванню сённяшняй сітуацыі ва ўрочышчы Курапаты. А таксама – развейванню міфаў пра колькасць расстраляных там людзей.

Абаронцы Курапатаў Зміцер Дашкевіч і Ганна Шапуцька разважаюць на тэму, што рабіць у сітуацыі поўнай бездапаможнасці, калі ўлады выкарчоўваюць крыжы і дазваляюць забаўляцца ў рэстаране ў дзясятках метраў ад мемарыяла. Гісторык Ігар Кузняцоў тлумачыць, што савецкія архівы па-ранейшаму закрытыя, хоць нават следчыя органы пагадзіліся з лічбай у 30 тыс. расстраляных. Кузняцоў абгрунтоўвае, чаму колькасць ахвяраў можа дасягаць 100 тысяч. У той жа час па пытанні выказваецца археолаг Алег Іоў, які непасрэдна раскопваў Курапаты. Ён сцвярджае, што ў Курапатах расстрэльвалі не нацысты, а выключна каты сталінскай эпохі.

У выпуску абмяркоўваецца і так званы рэстаран на касцях. За час яго функцыянавання абаронцы Курапатаў атрымалі больш за 1000 штрафаў і адсядзелі сотні сутак у ізалятарах.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат без палітыкі» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў

Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы

«Мэта сходу – каб мы інстытуцыяналізавалі лукашызм, які нарадзіў Рэспубліку Беларусь»

«Лукашысты супраць прыхільнікаў пераменаў – 2»

Пратэставая вясна. Чаго апанентам рэжыму не стае для перамогі?

«Голас уладаў» і прыхільнікі пераменаў – вочы ў вочы ў студыі «Кожны з нас»

Кансэнсус Захаду і Крамля – наступны этап пераўтварэнняў у Беларусі?