Куды сышлі пратэсты?


Найлепшым выйсцем з палітычнага крызісу былі б новыя выбары, але Аляксандр Лукашэнка гатовы ахвяраваць усім, толькі б не дапусціць гэтага працэсу.

Аляксандр Лукашэнка разам з атачэннем і народ Беларусі, падобна, зноў пачынаюць жыць у паралельных сусветах. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі, пратэсты працягваюцца. Госць «Размовы» Святланы Калінкінай старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў дае свой прагноз на далейшае развіццё падзеяў. На ягоную думку, пачынаць трэба з парламенцкіх выбараў.

«Толькі тады, калі ў парламенце з’явяцца прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці, мясцовых супольнасцяў, тады, я больш чым упэўнены, пачнецца паступовая стабілізацыя сітуацыі. Не трэба адразу праводзіць прэзідэнцкія выбары, таму што трэба ўсё ж такі мець задзел устойлівасці для нашай сістэмы. Таму што на дадзены момант ні прэзідэнт, ні парламент яны абсалютна не легітымныя і няма таго органа, з якім можна цывілізаванаму свету размаўляць», – выказаўся Ігар Барысаў.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.