Крызіс скончыцца сам ці – разам з насельніцтвам?


Стратныя прадпрыемствы памнажаюцца, ВУП падае, а людзі бяднеюць – гэтыя тэндэнцыі мінулага году яшчэ болей абазначаюцца сёлета ў Беларусі.

«Год прамінуў – але гэты факт радуе мабыць толькі тых, хто ў войску ці ў турме. Астатнія паглядаюць з перасцярогаю на тое месца, куды з грукатам ляціць запушчаны тутэйшымі наследнікамі камісараў «наш паравоз», – гаворыць эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі. Эканаміст мае толькі адну нагоду для аптымізму: «Ну павінна ж гэта калі-небудзь скончыцца!».

Ці скончыцца крызіс сам ці разам з насельніцтвам – глядзіце ў відэаматэрыяле.