Крысціна Кашкан прэзентавала ў Менску сваю трэцюю кнігу

Як прывабіць чытача да творчасці і пошукаў свайго прызначэння, ведае псіхолаг, коўч-трэнер і цяпер ужо пісьменніца Крысціна Кашкан, якая прэзентавала ў Менску трэцюю сваю кнігу – зборнік натхняльных гісторыяў і казак «Поле бязмежных магчымасцяў».

Кніга – вынік таго, што аднойчы нашая гераіня не пабаялася адмовіцца ад камфортавага жыцця і, не маючы адмысловай адукацыі ды гарантаваных перспектываў, узялАся за любімую справу – пісаць!

Некалькі гадоў таму Крысціна Кашкан сышла з працы менеджара продажаў, змяніла атачэнне і пераехала жыць у іншае месца. Там, ува сне, нарадзілася ейная першая кніга. Пісьменніца вельмі радая, што ёй хапіла адвагі на змены:

«Калі б я слухала іншых, я б цяпер не ведала ні англійскай, ні французскай мовы. Шмат найлепшых пераменаў у маім жыцці (ні кнігаў не было б, ні трэнерам я не стала б), у мяне адбыліся менавіта дзякуючы бунтарству. Калі я пастанавіла, што буду рабіць, што хачу».

Новая кніга пісьменніцы – пра перажыванне адзіноты, мукаў творчасці ды пошукаў сэнсу жыцця. Але ейныя гісторыі ды казкі дапамагаюць агораць праблемы, даюць падказкі. Сэнс жыцця – у соку, што сцякае па пальцах з долькі мандарына, у гуку сірэны за вакном, ва ўсім, што вакол цябе. Распавядае чытачка кнігі Крысціны:

«Хто ўпершыню пазнаёміцца з ейнаю творчасцю, яны таксама возьмуцца і будуць ствараць нешта такое станоўчае: можа, успомняць дзяцінства, ці ўзгадаюць цікавую нейкую гісторыю».

Гісторыі пісьменніцы натхнілі на афармленне кнігі беларускага мастака Аляксандра Родзіна.

Да выдання твору спрычыніліся кнігалюбы з дзесяці краінаў – сродкі збіраліся на краўдфандынґавай платформе. Набыць зборнік Крысціны Кашкан можна ў кнігарні «Галіяфы».

Таксама ў выданні:

«Што не так з архітэктурнаю спадчынаю?» – адказу шукае доктар Сцяпан Стурэйка.

Пабачыць гармонію цішы – у пейзажах Сяргея Іванова.

Чарговы «Сандэнс» у ЗША: маладыя творцы вучацца і працуюць.

Таццяна Уласенка, Вольга Гардзейчык, belsat.eu

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава