Крым сёння: па беларускіх турыстах сумуюць, па беларускай сістэме рэпрэсуюць


Беларускія праваабаронцы разам з украінскімі і азербайджанскімі калегамі пабывалі з адмысловай місіяй у акупаваным Расеяй Крыме. Якая там сёння сітуацыя?

Праваабаронца Таццяна Рэвяка параўноўвае яе з той «зачысткай», якую ўчынілі ўлады Беларусі ў 2010 і 2011 гадах:

«Калі параўноўваць з Беларуссю, то ў Крыме цяпер нашы найстрашнейшыя, найчарнейшыя часы – прыкладна як пасля падзеяў 2010-2011 гадоў. Гэта каля 70 палітвязняў, якія знаходзяцца ў СІЗА або атрымалі тэрміны і вывезеныя адбываць іх на тэрыторыю Расеі. Гэта 15 чалавек, якія атрымалі ўмоўныя тэрміны. Гэта 17 зніклых: іх лёс невядомы з 2014-2015 гадоў, справы не расследуюцца. Пануе атмасфера моцнага ціску на ўкраінскае і крымскататарскае насельніцтва».

Што да турызму:

«Мясцовыя нам казалі, што ў гэтым годзе ўпершыню дасягнутая колькасць турыстаў, якая была да часу акупацыі Крыму. Але гэта амаль усе турысты з Расеі. Па нашых беларускіх турыстах сумуюць, бо, аказваецца, яны такія шчодрыя, і ўкраінскія турысты больш шчодрыя, чым цяперашнія расейскія, якія выбіраюць Крым як бюджэтны варыянт адпачынку. Таму турыстычныя даходы скараціліся для мясцовых».

  • Як расейцы замяшчаюць украінцаў і крымскіх татараў у насельніцтве паўвыспы?
  • Што будзе, калі жыхар Крыму напіша ў сацсетках, што «Крым – гэта Украіна»?
  • Як паводле памежнікаў, дабіраюцца ў Крым «нармальныя беларусы»?

Падрабязней пра гэта – у перадачы «Размова дня» Усевалада Сцебуракі з Таццянай Рэвяка.