Крым: Дзень акупацыі як дзень перамогі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQjdYSVhRVWZUejAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Сёння споўнілася два гады з дня правядзення крымскага рэферэндуму, якім, па сутнасці, Расея ўзаконіла вайсковы захоп украінскага паўвостраву. Але барацьба працягваецца. Свет не прызнае расейскага Крыму, а Украіна шукае шляхі яго вяртання пад сваю юрысдыкцыю.Ва Украіне афіцыйнаю датай расейскай акупацыі Крыму вызначана 20 лютага 2014 года – дзень, калі на паўвостраве з’явіліся першыя гэтак званыя «зялёныя чалавечкі». Толькі праз год пасля тых падзеяў Расея прызнала, што гэта былі яе кадравыя вайскоўцы.У лютым крымскія ўлады спынілі трансляцыю ўкраінскіх каналаў, а расейскія мясцовае насельніцтва запалохвалі бандэраўцамі, якія пасля Майдану ў Кіеве павыразаюць у Крыме і ўсіх расейцаў. Гарады паступова пераходзілі на суцэльны расейскі трыкалор, на мітынгах агітавалі за далучэнне да Расеі, пакуль Вярхоўная Рада Крыму пад наглядам спецпрызначэнцаў Расеі не вызначыла дату правядзення рэферэндуму 16 сакавіка. Паводле яго, нібыта амаль 97 % жыхароў Крыму падтрымалі падпарадкаванне Расеі. Найбольш згуртавана супраць яго выступілі толькі крымскія татары. Яны і дагэтуль застаюцца галоўным рухавіком барацьбы за вяртанне Крыму Украіне.

РЭФАТ ЧУБАРАЎ, СТАРШЫНЯ МЕДЖЛІСУ КРЫМСКАТАТАРСКАГА НАРОДУ:«Нашае галоўнае пытанне – гэта пытанне пра тое, што Захад не ажыццяўляе эфектыўных механізмаў, якія б прымусілі Расею сесці за стол перамоваў аб дэакупацыі Крыму. Мы не прымаем любыя сігналы на адрас Меджлісу крымскататарскага народу, каб намовіць нас знайсці магчымасці супрацы з Расеяй».

Аднак крымскае пытанне пакуль застаецца па-за перамовамі – як менскага, гэтак і нармандскага фарматаў. Цяпер крымскія татары ініцыююць стварэнне адмысловай пляцоўкі з далучэннем Турцыі, Грузіі, Румыніі ды Балгарыі, абгрунтоўваючы гэта з’яўленнем магутнай расейскай вайсковай базы ў Крыме, што можа ўяўляць пагрозу для ўсяго чарнаморскага рэгіёну. На такую актыўнасць крымскіх татараў Расея адказвае намерамі забараніць дзейнасць Меджлісу, далучыўшы яго да тэрарыстычных ці экстрэмісцкіх арганізацыяў.

ГЕОРГІЙ ЛАГВІНСКІ, НАРОДНЫ ДЭПУТАТ УКРАІНЫ:«Меджліс зʼяўляецца на сённяшні дзень і крымскататарскі народ з іншымі актывістамі зʼяўляюцца ўсё ж косткай у горле не толькі для саміх так званых кіраўнікоў Крыму, але ў тым ліку і тых, хто імі ўпраўляе».

Акупацыйныя ўлады Крыму сёння адзначылі гадавіну рэферэндуму як Дзень перамогі. З дэманстрацыяй, аркестрам, калонамі кадэтаў, самаабароны і казакоў, са скандаваннем «Расея, Крым, Пуцін». Праўда, за некалькі гадзінаў да шэсця па ўсім маршруце хады працаўнікі расейскай ФСБ праверылі найбліжэйшыя дамы і гарышчы на прадмет бяспекі ды магчымых правакацыяў.За два гады расейскі Крым застаўся без вады і электрычнасці, якія пастаўляліся з Украіны. І без турыстаў, бо дзеюць міжнародныя санкцыі. Між тым Украіна лічыць паўвостраў сваёй тэрыторыяй і не разглядае вайсковых магчымасцяў яго вяртання. Як і крымскія татары, улады Украіны мяркуюць, што толькі жорсткія міжнародныя санкцыі здольныя ацверазіць Расею.Алена Літвінава, «Белсат», Кіеў