Крычалі ды пагражалі забіць. З чым сутыкнулася кандыдатка ў дэпутаты


Выбарчая парламенцкая кампанія не выклікае вялікай цікавасці ў грамадстве, не вераць у яе плён і некаторыя палітыкі. А з чым сутыкаюцца тыя, хто бяруць удзел у выбарах, глядзіце ў «Размове».

Вядоўца праграмы «Размова» Віталь Цыганкоў зазначае, што бадай адзіны гарантаваны плюс, які сёння мае выбарчая кампанія, – магчымасць пазнаёміцца з новымі асобамі на палітычнай арэне Беларусі ды пачуць іхныя ўражанні ад выбарчай кампаніі.

«Мы былі ў ініцыятыўнай групе, хадзілі па дамах, грукаліся ў кватэры, але сутыкнуліся з тым, што ўсе ведалі яшчэ падчас мінулай кампаніі: ты стаіш, і табе не адчыняюць дзвярэй. Ці праз адны, другія дзверы на цябе пачынаюць крычаць, гаварыць, што зараз заб’юць, што гэта не цікава, каб не прыходзілі больш», – дзеліцца ўражаннямі ад збору подпісаў госця «Размовы» прадстаўніца Задзіночання беларускіх студэнтаў, кандыдатка ў дэпутаты Алана Гебрэмарыям.

Глядзіце поўную версію «Размовы», каб дазнацца:

  • чаму моладзь выбірае ўдзел у выбарах;
  • чым сёння жыве Задзіночанне беларускіх студэнтаў;
  • як рэагуюць на нетыповую знешнасць кандыдаткі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.