Крэмль у Беларусі рыхтуецца да вялікай вайны. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Больш пра тэмы праграмы:

Пачалася прыхаваная акупацыя Беларусі

Расейскія вайскоўцы ў Беларусі, а беларускія ў Расеі. Нібыта нічога незвычайнага. Аднак штосці змянілася кардынальна. Пачынаецца прыхаваная акупацыя Беларусі, на якую практычна немагчыма рэагаваць, бо адбываецца яна пад выглядам частых вайсковых вучэнняў. Расея праводзіць манеўры адначасова ў Беларусі і на Каўказе. Падрабязнасці ведае Наста Ільіна.

ЗША не прызнаюць Лукашэнку. Калі будуць санкцыі?

Калі афіцыйны Вашынгтон зацвердзіць санкцыі супраць асобаў, якія фальсіфікавалі выбары ды праводзілі рэпрэсіі? Ці наведае Святлана Ціханоўская сталіцу ЗША? Інтэрв’ю Аліны Коўшык з Джорджам Кентам, намеснікам асістэнта дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампэа. Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік займаецца пытаннямі Беларусі ў Міністэрстве замежных справаў.

Амерыканскія вучэнні ў Літве, якімі так пужае Лукашэнка. Ці трэба іх баяцца?

У Літве пачаліся вучэнні з удзелам амерыканскіх войскаў, якія прыбылі з Польшчы. Менавіта гэтымі манеўрамі Лукашэнка пужае беларусаў. Чым займаюцца жаўнеры ЗША на палігоне ў Падброддзі, ля межаў Беларусі, і пра што рэальна непакоіцца кіраўнік Беларусі – у матэрыяле Змітра Міцкевіча.

Святлану Ціханоўскую прызнаюць у Еўрапейскім Звязе. Як Брусель дапаможа беларусам?

Святлану Ціханоўскую і Вольгу Кавалькову прынялі на самым высокім узроўні ў Еўрапейскім Звязе. Гэта працяг міжнароднага прызнання лідаркі беларусаў. Паседжанне з удзелам Ціханоўскай і прадстаўнікоў Каардынацыйнае рады, на якім выступіў таксама Павел Латушка, адбылося ў Бруселі ў панядзелак. Аднак міністры замежных справаў краін ЕЗ не зацвердзілі санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Адна дзяржава працягвае блакаваць гэтае рашэнне. Калі лідары дзяржаваў Еўразвязу вернуцца да абмеркавання санкцыяў супраць людзей Лукашэнкі ды што можа паўплываць на пазіцыю Кіпру ў беларускім крызісе? Высвятляла Юлія Лабанава.

Франак Вячорка пра выйсце з беларускага крызісу. Ці Лукашэнка прыме амбасадарку ЗША ў Беларусі?

Палітычны крызіс у Беларусі зайшоў у тупік. Ці ёсць з яго добрае для беларускага грамадства выйсце? Як у Бруселі прымалі Святлану Ціханоўскую і беларускую дэлегацыю? Ці Аляксандр Лукашэнка прыме амбасадарку ЗША ў Беларусі? Каментуе Франак Вячорка, аналітык амерыканскага цэнтру Atlantic Council.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясоюглядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота на прэв’ю: Maxim Guchek / TASS / Forum