Гарачы каментар Крэмль пачаў правяраць Зяленскага


Якім шляхам пойдзе Украіна з новым прэзідэнтам? Паразважаем з госцем Студыі «Белсат», сябрам выбарчай камісіі на прэзідэнцкіх выбарах, праваабаронцам Максімам Сытнікавым.

– Расея ўстрымалася з віншаваннямі для Уладзіміра Зяленскага. Што вы думаеце як сябра выбарчай камісіі, ці можна падважаць легальнасць і законнасць гэтых выбараў, як сёння гэта робяць у Крамлі?

– У Крамлі ўвогуле не лічаць законнай незалежнасць Украіны. Па сутнасць стаўленне Крамля да Украіны з 2014 году – гэта ніякі не кампраміс і добрасуседства, гэта чыстая сіла. І яны намагаюцца такім чынам цяпер, не віншуючы Уладзіміра Зяленскага, аказаць на яго псіхалагічны ціск, каб «паспрабаваць» грунт. А раптам атрымаецца вярнуць свой папярэдні ўплыў ва Украіне? Ім гэта вельмі важна.

– Зяленскі – «цёмная лашадка», чалавек з па-за палітыкі, ніколі ў ёй не быў. Чаго можна чакаць ад Уладзіміра Зяленскага ва ўнутранай палітыцы?

– Уладзімір Зяленскі – вельмі папулярны актор, вядомы комік, яго ва Украіне вельмі добра прымаюць, любяць, ведаюць. У той жа час як палітык Уладзімір Зяленскі – абсалютна невядомы персанаж. Па сутнасці, украінцы выбралі невядома каго. Мы не маем упэўненасці, як менавіта ён будзе весці як унутраную палітыку, так і знешнюю. Ёсць розныя пытанні, пачынаючы ад пытання мовы і новай Праваслаўнае царквы і заканчваючы рэформамі. Цяпер складана нешта прагназаваць, таму што людзі з атачэння Зяленскага вельмі неадназначныя…

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu

Фота: REUTERS / Valentyn Ogirenko / Forum

Глядзі таксама
Каментары