«Крэмль на ўсялякі выпадак баіцца». Актывіст з Масквы пра напад на Навальнага


Алег Казлоўскі лічыць, што Уладзімір Пуцін бачыць у Аляксею Навальным небяспеку нават пры тым, што палова расейцаў пра апазіцыйнага палітыка ня чула або чула толькі кепскае.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і канцлерка Нямеччыны Ангелы Меркель сустрэліся ў Сочы. Перамовы мелі найперш міжнародны характар: абмеркаванне сітуацыю ўва Украіне ды Сірыі, а таксама рыхтаванне да саміту «дваццаткі», які пройдзе ў Гамбургу ў ліпені.

Між тым, гаспадара Крамля мае непакоіць і ўнутраная сітуацыя ў Расеі. 22 % яго суграмадзянаў хацелі бы налета бачыць на пасадзе прэзідэнта іншага чалавека. Яшчэ 14 % рэспандэнтаў апытання, праведзенага «Левада-цэнтрам», са сваім выбарам не вызначыліся. Што цікава, нават 2/3 расейцаў, якія, паводле, сацыёлагаў, хацелі б пераабрання Пуціна ў 2018-м, таксама растаюць, калі б выбары адбыліся ўжо ў найбліжэйшую нядзелю. У гэтым выпадку, за цяперашняга гаспадара Крамля прагаласавалі б толькі 48 % апытаных.

Расейскі грамадскі актывіст Алег Казлоўскі кажа, што цяпер немагчыма спрагназаваць, якім будзе рэйтынг Пуціна на момант наступнай прэзідэнцкай кампаніі:

«З аднаго боку ўлада стараецца зрабіць усё, каб свой рэйтынг вярнуць і ўвайсці ў выбары на новым піке. З іншага боку за апошнія два гады на 15 % стала менш расейцаў, якія кажуць што хацелі б галасаваць за Пуціна. Але калі паглядзець на апытання «Левада-цэнтра», то можна пабачыць што гэтыя 15 % не адышлі апазіцыйным кандыдатам, яны адышлі да тых, хто ня бачыць свайго кандыдата на выбарах. Такіх людзей стала больш і за іх мусіць цяпер змагацца апазіцыя, ды і ўлада збіраецца на іх прэтэндаваць».

Паводле Казлоўскага, у расейскага электарату ёсць стомленасць ад федэральных палітыкаў (лідараў думскіх партый, міністраў і губернатараў), а пра Аляксея Навальнага палова расейцаў ня чула, бо ён да тэлебачання доступу ня мае.

«Тэлебачанне цалкам знаходзіцца пад кантролем Крамля (гэтак сама як і ў Беларусі), і пра Навальнага там або нічога, або тое, што ён жулік. У Навальнага не было ніводнай магчымасці звярнуцца да тых расейцаў, у якіх няма інтэрнэту», – кажа актывіст.

Неглядзячы на гэта Крэмль бачыць у Навальным пагрозу, таму на яго і быў арганізаваны напад (палітыка аблілі зялёнкай, цяпер ён практычна аслеп на адно вока).

«Крэмль на ўсялякі выпадак баіцца, бо ў Навальнага ёсць якасць, якую вельмі не любяць у Крамлі: ламаць іх гульню. Ён рабіў гэта шмат разоў», – тлумачыць Казлоўскі.

Больш у відэаматэрыяле.