Крамбамбуля ў #BML – ад застольнага праекту да партызанскага атраду

У гасцях у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Крамбамбуля»!

Праект, названы ў гонар старажытнага беларускага напою, паўстаў на пачатку гэтага стагоддзя і засведчыў іншы бок творчасці Лявона Вольскага – іранічны і забаўляльны. Але гэта не ўратавала яго ад забаронаў. У выніку чаго лірыка і музыка сталі куды больш жорсткія, а з застольнага праекту «Крамбамбуля» пераўтварылася ў партызанскі атрад. У жывым сэце прагучаць песні як з аднаго, так і з другога перыяду.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Госці» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Хочаш піва» (музыка Лявона Вольскага і Сяргея Канановіча, словы Лявона Вольскага)
  • «Абсэнт» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «То ня дудка» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Чырвоны штраль» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Партызанская» (музыка і словы Лявона Вольскага)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

«Закон Гука» ў #BML: як музыка змяняе жыццё

Angst і сябры – эксперыментальны беларускі рэп ў #BML

Loudscage – ню-мэтал па-беларуску і з жаночым вакалам у #BML

«Разбітае сэрца пацана» запальвае ў #BML Premium

Weed & Dolphins. Музыка менскіх ускраінаў у #BML

Гурт, які вярнуў моду на пост-панк. Super Besse – у #BML

Ягонай ігрою захапляецца ўвесь свет. Міхаіл Радунскі ў #BML

Найлепшыя гіты :B:N: за 20 гадоў у #BML Premuim