Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg у зборнай #BML


137 выданняў за тры з паловаю года ў эфіры! І гэта далёка не ўсё, што мы хацелі паказаць. Так што падпісвайцеся на наш канал на YouTube і чакайце працягу!

Перад сыходам «Belsat Music Live» у летні адпачынак аўтар праграмы Сяргей Будкін прапануе паслухаць падборку песень, якія прагучалі ў студыі, але не ўвайшлі ў папярэднія выданні.

Песні, якія гучаць у праграме

  • «Крамбамбуля» – «Мама, не журыся» (музыка і словы Лявона Вольскага)
  • «Дрозды» – «Кеды» (музыка і словы Віталя Карпанава)
  • «Loudscage» – «Свет знікае» (музыка і словы гурта «Loudscage»)
  • «Pomidor/off» – «Крывавае свята» (музыка і словы Аляксандра Памідорава)
  • «Super Besse» – «Ожог» (музыка і словы Максіма Кульшы)
  • «Nürnberg» – «Usio roŭna/Outro» (музыка і словы гурта «Nürnberg»)
  • «ili-ili» – «Мабыць» (музыка і словы гурта «ili-ili»)
  • «Recha» – «Да пабачэння» (музыка гурта «Recha», словы Андруся Такінданга)

Глядзіце «Belsat Music Live» кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».