«Крама» у «BML Premium» – галоўныя гіты, рэдкія песні і дзве прэм’еры


Гурт «Крама» зайграе свае этапныя і новыя песні ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium.

У размове з Міраю Шульц Ігар Варашкевіч распавёў, чаму іх на пачатку кар’еры называлі «фашыстамі», як каманда ледзьве не стала брытанскай і польскай ды адкрыў таямніцы будучага альбому.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Віно» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Фелікса Аксёнцава)
  • «Дзядзька Юзік» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Сяргея Кныша)
  • «Слуцкая брама» (музыка Сяргея Кныша, Ігара Варашкевіча і Івана Маркава, словы Сяргея Кныша)
  • «Гэй, там, налівай» (музыка Анатоля Горбача і гурта «Крама», словы Змітра Лукашука)
  • «Польскі бізнэс» (музыка Ігара Варашкевіча і гурта «Крама», словы гурта Крама)
  • «Зацьменны блюз» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Фелікса Аксёнцава)
  • «Бяжы, хлопец» (музыка Ігара Варашкевіча, словы Змітра Лукашука)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».