«Кожныя дзве хвіліны ад COVID–19 памірае чалавек»


Яшчэ некалькі тыдняў таму жыхары Нью-Ёрку сачылі за навінамі з Кітаю і не ўяўлялі, што эпідэмія каронавіруса накрые хваляй і іхны горад. Сёння гэта амерыканскі горад называюць другім Ўу-Ханем, а мясцовыя беларусы папярэджваюць: бесклапотнасць уладаў Беларусі можа дорага каштаваць.

У барацьбе з каронавірусам кожны сам нясе адказнасць за сябе і сваіх блізкіх, лічыць госць «Размовы» Святланы Калінкінай беларус з Нью-Ёрку Павел Валатовіч. Ён зазначае, што сёння сітуацыя ў горадзе фактычна выйшла з-пад кантролю.

«У мірны час дапамогу атрымаць тут маглі ўсе: не важна, ёсць у цябе страхоўка ці не, – правіла ЗША заўжды было «спачатку лечым, потым высылаем рахунак». Цяпер, калі больніцы забітыя, калі лік ідзе на кожны апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх і кожны ложак, маламаёмасныя і бяздомныя – яны ў пройгрышнай сітуацыі. Калі будзе выбар: лекаваць, груба кажучы, бамжа з мноствам хваробаў ці маладога чалавека з сярэдняга класу, то выбар будзе зроблены не на карысць бяздомніка», – распавядае госць «Размовы» і перасцерагае жыхароў Беларусі ад таго, каб паўтарыць досвед аднаго з найбуйнейшых мегаполісаў планеты.

Як засцерагаюцца ад COVID–19 за акіянам? Чаму немагчыма пакінуць усіх на каранціне без прымусу? Шукайце адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота pixabay.com, wallpaperflare.com