Гарачы каментар Косінец – чамадан без ручкі. Карач пра новага памочніка прэзідэнта


«А пасада памочнік прэзідэнта – наагул ні пра што», – каментуе ў эфіры прызначэнне Аляксандра Косінца кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач.

«Аляксандр Косінец ведае мноства сакрэтаў, – кажа Карач пра тое, чаму Лукашэнка атачае сябе такімі людзьмі як Аляксандар Косінец. – Калі чыноўніка адпраўляюць зусім ні з чым, практыка паказвае, што ў выніку ён прыходзіць у апазіцыю. Лукашэнка не хацеў б, каб ён туды прыйшоў і гэтую інфармацыю там распавядаў».

«Другая прычына – крызіс кадраў у Лукашэнкі. У інтэрнэце ёсць база чыноўнікаў. Калі яе праглядаеш, большасць або шукае міліцыя, або ўжо сядзяць», – кажа Вольга Карач.

У Лукашэнкі яго няма на каго замяніць, – лічыць Карач.

Косінец вельмі актыўны. Гэта плюс, – ацэньвае новую старую фігуру ў атачэнні Лукашэнкі актывістка. – А мінус спадара Косінца ў тым, што ў яго няма разумення, што такое дзяржаўныя грошы. Галоўны прынцып ягонае працы – «Калі хочаш змарнаваць вялікія грошы з кепскім вынікам – запытай мяне як».

Глядзіце размову Сяргея Падсасоннага з Вольгай Карач у «Гарачым каментары».

Фота вокладкі – Віктар Гіліцкі / Камсамольская праўда

Глядзі таксама
Каментары