Контркультурны «Район 119» кідае выклік Мікіце Найдзёнаву ў #BML


Яны вырашылі супрацьпаставіць сябе таму, што цяпер адбываецца ў беларускай музыцы і паэзіі. Контркультурны музычны праект «Район 119» гучна заяўляе пра сваё існаванне ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live».

У размове з Міраю Шульц лідар фармацыі Андрэй Кавецкі патлумачыў, чаму ён лічыць, што андэрграўнд і мэйнстрым сышлі ў нябыт, і якія законы ды парадкі пануюць на ягоным уласным «раёне», а таксама выклікаў на батл вядомага беларускага сонграйтэра і паэта Мікіту Найдзёнава.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Варвары» (музыка і словы Андрэя Кавецкага)
  • «Контркультура» (музыка і словы Андрэя Кавецкага)
  • «Паўналетнія» (музыка Андрэя Кавецкага, словы Кірыла Анохіна)
  • «Табу» (музыка і словы Андрэя Кавецкага)
  • «Лайфстайл» (музыка і словы Андрэя Кавецкага)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».