Коля Лукашэнка наведаў McDonald’s


Беларусаў рыхтуюць да выбараў Лукашэнкі. Чыноўнікаў прымусяць вярнуць грошы народу. Коля Лукашэнка ідзе ў Мак-Дональдс. Галоўныя суб’ектыўныя навіны тыдня ад NEXTA – без NEXTA. Упершыню так.

Пакуль беларусы пачынаюць рыхтавацца да Новага года, кіраўнік краіны рыхтуецца сам і рыхтуе чыноўнікаў да новых прэзідэнцкіх выбараў.

«Мы павінныя падысці да выбараў так, каб у розумах людзей альтэрнатывы не было», – заяўляў кагадзе Аляксандр Лукашэнка.

Беларусам ізноў прапануюць выбраць Лукашэнку. Падчас першай перадвыбарчай кампаніі людзі гэтак віталі будучага прэзідэнта:

Цяпер жа кіраўнік краіны не ходзіць проста так у народ дый да сябе простага народу не запрашае. Да Лукашэнкі лягчэй трапіць, калі ты маладая дзяўчына, да таго ж першая ракетка Беларусі. Зорка Арына Сабаленка можа прыйсці да кіраўніка краіны нават у спартовым строі. Але не могуць трапіць на прыём да Лукашэкі людзі, якія шукаюць справядлівасці і развязання жыццёва значных праблемаў: напрыклад, пенсіянеры ці маці забітых у войску жаўнераў.

«Я не здолела да яго трапіць у справе вельмі цяжкім выпадку. Мне не прыйшоў нават адказ», – кажа нам жыхарка Берасця.

А можа, дарэмна Аляксандр Рыгоравіч баіцца сустракацца з простым людам? Пра што б людзі яго запыталі? Жыхары Берасця ў размове з нашым каналам кажуць, што задалі б Лукашэнку вось гэткія пытанні:

  • Заробак калі ты дабавіш нам?
  • Ці ёсць справядлівасць у Беларусі? Пакуль яе няма
  • Чаму ў медыкаў такі маленькі заробак? Гэта несправядліва: грузчыкі ў «Еўраопце» атрымліваюць удвая болей, чымся звычайны медперсанал.
  • Калі будзе добра жыць?
  • Калі ён на пенсію сыдзе?

Але такіх пытанняў Лукашэнка дакладна не хацеў бы чуць. Таму Аляксандр Рыгоравіч будзе надалей сустракацца з лаяльнымі, а таксама маладымі ды энергічнымі.

А можа, і народ хацеў бы таксама ўжо бачыць маладога прэзідэнта? Хаця калі такога некалі і прапануюць нам выбраць, то без сумневу гэта зноў будзе Лукашэнка. Мікалай.

Больш суб’ектыўных навінаў – у выданні «Суб’ектыву».